Меню

17 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем

18 чэрвеня 2020

У 2020 годзе тэма Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай гучыць як «Харчаванне. Кармы. Валакно». На сённяшні дзень 70 % усіх земляў свету ўжо выведзены з натуральнага стану, што стварае залішнюю нагрузку на прадуктыўнасць і здароўе незаменных зямельных рэсурсаў. 

Захаванне і аднаўленне земляў з’яўляецца складовай часткай выканання Мэтаў устойлівага развіцця (1, 2, 13, 15) і прыносяць шматлікія спадарожныя выгады.

У сучасным глабалізаваным свеце нашы ежа і адзенне аказваюць ўздзеянне на землі за тысячы кіламетраў ад нас. Але кожны можа абараніць зямельныя рэсурсы, калі трохі зменіць сваё жыццё, што дапаможа падтрымаць дабрабыт мясцовага насельніцтва і ўстойлівае прадастаўленне экасістэмных паслуг. Для гэта купляць ежу і адзенне без празмернасцяў, каб аб’ем харчовых адходаў і непатрэбнага адзення стаў мінімальным.

У Рэспубліцы Беларусь таксама звяртаюць увагу на прадухіленне  дэградацыі земляў. Рэалізуецца адпаведны Нацыянальны план дзеянняў: праводзіцца экалагічная рэабілітацыя участкаў парушаных тарфянікаў, лесаўзнаўленне на месцах лясных пажараў і лесаразвядзенне на развяваемых пясках, схілах, ярах. Пашыраецца выкарыстанне тэхналогій мінімальнай апрацоўкі глебы і дакладнага земляробства пры ўнясенні мінеральных угнаенняў і сродкаў абароны раслін, што дазваляе мінімізаваць паступленне хімічных рэчываў у глебу. З пытаннем прадухілення дэградацыі земляў працуюць навуковыя ўстановы: Інстытут глебазнаўства і аграхіміі, Белдзяржуніверсітэт і Інстытут лесу. Падпісана Дамова аб супрацоўніцтвы па паўторным забалочванні тарфянікаў у Гомельскай вобласці пры падтрымцы Ўрада Рэспублікі Карэя і Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем у рамках 2-й фазы праекта «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі». Распрацоўваецца Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленню дэградацыі земляў на 2021 – 2025 гады. Ён павінен будзе спрыяць затрымліванню вады і ўзняццю ўзроўня грунтовых вод, ўзнаўляць практыку стварэння полеахоўных насаджэнняў і змяшчаць іншыя меры па прадухіленню дэградацыі земляў.

 

 

карта сайта